Amazon дапусціў уцечку другой серыі фінальнага сезону "Гульні тронаў"

Amazon leaked the second series of the final season of
Жыхары Германіі паглядзелі другі эпізод восьмага сезона папулярнага серыяла "Гульня тронаў" раней астатніх і раней, чым яго прадставіў тэлеканал HBO. Як паведамляе выданне The Wrap, адбылося гэта з-за ўцечкі, якую дапусціў сэрвіс Amazon Prime.

Прычына таго, што адбылося пакуль невядомая. Прадстаўнікі абедзвюх кампаній не камэнтуюць сытуацыю. Гэта ўжо другі выпадак падобнай "уцечкі", які мае дачыненне да фінальнага сезону "Гульні тронаў". Тэлеканал HBO прадставіў заключны сезон 14 красавіка 2019 года. Першую серыю паглядзела рэкорднай колькасць гледачоў.

У асобных краінах, у прыватнасці, у Кітаі эпізод зведаў цэнзуру. Як сцвярджалі расчараваныя кітайскія гледачы, былі выдаленыя сцэны эратычнага зместу, а таксама некаторыя батальныя сцэны.